Сказка Чортаў камень читать текст онлайн, скачать бесплатно

Мобильная версия сайта
Сказка Чортаў камень

Читать сказки онлайн / Авторские сказки / Сказки Якуба Коласа

Чортаў каменьНiхто не памятае таго часу, калi i як папаў сюды гэты камень. Самыя старыя людзi расказваюць, што яшчэ iх дзяды i прадзеды помняць яго. I называўся ён Чортаў камень. Чаму далi яму такую назву, не ведаю. Можа, за яго бязмерную велiчыню, а можа, i за тое, што гэты камень многа зла прынёс i прыносiць людзям. Колькi людскiх калёс i восей пабiта i паламана аб камень! Колькi пакалечана рук i ног! А гузоў колькi набiлi тут людскiя голавы!
Каля каменя iшла дарога. Невядома, чаму людзi выбралi сабе тут дарогу, хто першы праехаў, пралажыў тут след i павёў за сабою другiх?
Многа адказаў ёсць на гэта пытанне, многа легенд зложана людзьмi пра Чортаў камень: розум чалавечы не можа заспакоiцца, пакуль не вытлумачыць сабе цёмнага, невядомага, няяснага. Казалi, што камень прынеслi сюды нейкiя старцы i налажылi на яго праклён, асудзiўшы яго на доўгiя вякi ляжаць на гэтым месцы.
Людзi добра ведалi, колькi зла i няшчасця было iм ад Чортавага каменя, але нiхто не хацеў першы прыкладаць рук, каб скiнуць яго. Праўда, на гэта былi важныя прычыны: камень быў надта вялiкi - мала чым меншы за добрую хату; другая прычына - не ўсе сыходзiлiся на думцы, што камень трэба непрыменна прыбраць. Адны гаварылi, што чапаць камень - грэх; другiя казалi, што на камень наложаны праклён i крануць яго боязна - можа здарыцца якое-небудзь няшчасце. Былi i такiя людзi, якiя проста стаялi за тое, што камень i павiнен быць тут, каб людзi вучылiся быць асцярожнымi i разумнымi, каб умелi самi абладзiць сваю бяду, сваё няшчасце, бо каб не было на свеце зла, дык кожны дурань лёгка трапiў бы ў рай.
Прычына трэцяя - нiхто не давёў добрага спосабу, як узяцца за справу.
А часы iшлi. Памiралi адны людзi, на змену iм з'яўлялiся другiя, трэцiя i гэтак далей. Змянялася нават само аблiчча зямлi: лясы змянялiся палямi, на палях зноў раслi дрэвы; толькi Чортаў камень ляжаў i ляжаў такi ж вялiкi, такi ж маўклiвы, дзiкi, непрытульны, абросшы густым мохам. Аднак доўгiя вякi ўсё ж пакiдалi i на iм свой след: камень, хоць i мала, асядаў у зямлю. I, казалi, будзе такi час, калi мiнецца закляцце, ён сам знiкне з твару зямлi, сыдзе ў яе нетры.
Змяняецца свет, разумнеюць людзi. Цяпер яны многа гавораць пра Чортаў камень, i думкi iх падзялiлiся: адны стаяць за тое, каб гэту справу з каменем аддаць на суд часу; другiя даводзяць, што лепш адразу пакончыць з iм, парваўшы яго порахам. Чыя тут праўда, няхай мяркуе той, хто пачуе гэту казку.

Добавить сказку в Facebook, Вконтакте, Одноклассники, Мой Мир, Твиттер или в Закладки
На сайте oSkazkax.Ru собрана большая коллекция сказок. Она интересна будет как детям так и их родителям. Здесь вы сможете найти подходящую тему, по авторам сказок или по народам, на языке которых написаны эти произведения. Также в скором будущем сказки можно будет смотреть и слушать прямо на нашем портале. Окунитесь в детство, вместе с героями, персонажами народных былин и сказаний. Часто когда детишки ложатся спать просят рассказать на ночь увлекательную историю, желательно новую. Здесь вы найдете их множество и каждый вечер сможете удивлять своего малыша. Чтение на ночь позволит ему лучше засыпать, повышать словарный запас, быть эрудированнее и добрее.