Такiхпрыгожыхмесцаў, якiмбыўгэтыкуток, рэдкадземожназнайсцi. Прынамсi, так думаў даўганосы бусел, каторы меў тут, на старадрэвiне, пышны палац. А бусел усё ж такi трэцца па свеце, i на яго словы можна мець увагу. Шумлiвая рэчка, цёмны лес, поле, луг i гурт старасвецкiх дубоў, дзе асталяваўся бусел з сям'ёй, выглядалi весела, а падчас i шчаслiва, i гэтым самым як бы пацвярджалi, што тут i сапраўды не кепска. Але бывалi i такiя выпадкi, што ўсе тутэйшыя жыхары крыху сумавалi, крыху гаравалi, - без гэтага не абходзiцца ў жыццi. I хто ведае: быць можа, чым часцей даведваюцца да нас нягоды, тым глыбей пачуванне цаны жыцця, тым ясней яго светлыя моманты. Але самым шчаслiвым жыхаром быў тут, ведама, камень, - так злажылi i згадзiлiся яго суседзi: рэчка, лес i другiя. I праўда, як нi моцныя дубы, а ўсё ж iх матлашылi i сушылi вятры, iх палiла сонца, на iх мецiлiся цяжэрныя хмары залатымi стрэламi пякучых маланак, а ў час навальнiцы па iх каранёх тапталiся людзi. Таксама рэчка знывала ад сушы ў сваiх берагах пад косамi гарачага сонца i агаляла сваё няшчаснае дно. Яе чыстае лона не раз заносiлася смеццем, гразёю i розным брудам няпрошаных гасцей ручаёў, што вынiкалi з ласкi навальнiцы. Пра лес i казаць няма чаго. Ой, колькi разоў даводзiцца яму, старому, перадрыжаць усiмi жылкамi за долю сваiх сынкоў, як увойдзе сюды з блiскучай сякерай на плячах бязлiтасны чалавек! Бывалi цяжкiя часы i для бусла. Не патрапiш у пару вярнуцца з выраю, намерзнешся досыць, стоячы на гняздзе, i духi табе падцягне, бо дзе знойдзеш спажытак у такую сцюжу? А каменю што? Кажуць жа - моцны, як камень, i маўклiвы, як камень. Дык што яму астаецца тут? Ляжаць сабе, як пан, у мяккiм доле. Нi дождж, нi жар для яго не страшны. Блiсне сонца, дзьмухне вецер - i сухi камень i цёпла яму. I месца выбраў прыўдалае! Тут i рэчка табе вiдаць, лес, i белыя хмаркi-гускi, што плаваюць па бязмежнаму прастору сiнiх небясоў. А колькi жыцця навокал яго! Чарнабровыя плiсачкi любяць крыху падурэць каля каменя, а то проста сядуць на самы яго верх i пачнуць такiя гамонкi, што толькi i можна пачуць iх увесну. Лясная жаваранка прылятае сюды начаваць, i, пэўна, гэта каменю пяе яна такiя прыгожыя песнi, што душа замлявае. Што ж, шанцуе яму - i толькi! Кожнаму свая доля. осказках.ру - oskazkax.ru Так казалi суседзi шчаслiвага каменя. Аднаго толькi не маглi сцямiць тутэйшыя жыхары: камень нiводным слаўцом не выявiў свае радасцi, што нямала ўсiх тут здзiўляла. - Ну, што ж? Такая ўжо натура яго! Але здарылася тут вось якая рэч. Прылятае раз на сваё гняздо бусел ды кажа да дубоў: - А ведаеце, браткi, што? - А што? - усе разам запыталi яго. - Шчаслiвы наш камень... рассыпаўся. - Ну?! - Не можа быць! - зашумела рэчка. - Што ж гэта такое? - прагукаў лес. I ўсе дзiвiлiся такому здарэнню. - З чаго ж такое лiха прылучылася з iм? I нiхто не ведаў, што сказаць на гэта.
Добавить сказку в Facebook, Вконтакте, Одноклассники, Мой Мир, Твиттер или в Закладки
На сайте oSkazkax.Ru собрана большая коллекция сказок. Она интересна будет как детям так и их родителям. Здесь вы сможете найти подходящую тему, по авторам сказок или по народам, на языке которых написаны эти произведения. Также в скором будущем сказки можно будет смотреть и слушать прямо на нашем портале. Окунитесь в детство, вместе с героями, персонажами народных былин и сказаний. Часто когда детишки ложатся спать просят рассказать на ночь увлекательную историю, желательно новую. Здесь вы найдете их множество и каждый вечер сможете удивлять своего малыша. Чтение на ночь позволит ему лучше засыпать, повышать словарный запас, быть эрудированнее и добрее.