I на балотах здараюцца часамi цiкавыя рэчы. А пра адно такое здарэнне проста-такi варта расказаць. Калi нават гэта i не ўсё праўда, то i тады яно цiкава, прынамсi на мой погляд. А цiкава тут вось што: часамi самыя простыя рэчы пры пэўных абставiнах паказваюцца страшэнна заблытанымi, завязанымi ў такi вузел, што i развязаць нельга. Стаяў на балоце дуб, стаяў многа вякоў, учапiўшыся за грунт карэннямi-пружынамi. Многа бур пранеслася над галавою дуба-волата, i буры яго не адолелi. Але час браў сваё. Пачаў дуб старэць i загнiваць з сярэдзiны, а зверху засыхаць. Раз пад восень наклалi пастушкi агню на балоце. Вы яго, напэўна, i ведаеце, балота гэтае. Аб iм нават i кнiжак напiсана многа. Хтось з пастушкоў - недарма ж i свет з iх гарыць - засунуў у дубовае жарало галавешку з агнём. Пачало тлець трухлявае нутро старога дуба. Тлела, тлела, а потым разгарэўся агонь i забраў такую сiлу, што дуб перагарэў i звалiўся ды так бразнуўся, што аж балота здрыганулася. Выпадак з старым дубам быў такi неспадзяваны, што ўсё балотнае грамадства прыйшло ў незвычайны рух i стан наймацнейшага здзiўлення. - Сканчэнне свету! - свiснуў бакас i кiнуўся хавацца ў куст. Перапалоханыя вароны пазнiмалiся з балота i чорным невадам замiтусiлiся ў небе. Iх моцна ўразiў грук i самае тое здарэнне, што дуб павалiўся, i яны крычалi: - Бразь! Бразь! Яны не знаходзiлi iншага слова, каб выказаць сваё незвычайнае хваляванне. А крумкач, як нейкi важны доктар, падляцеў да таго месца, дзе стаяў дуб, крутнуў два разы сваiм дзябёлым панскiм носам i канстатаваў гэты няшчасны факт адным толькi словам, паўтарыўшы яго два разы: - Труп! Труп! I яшчэ хацеў штось сказаць, але агарнуў яго жаль, слёзы набеглi на вочы, i ён толькi прамовiў: - Шурум-бурум! Таксама крычалi i жабы, але iх голасу амаль i не чуваць было ў гэтым вiры агульнай сумятнi, хоць яны выказвалi даволi сур'ёзную думку: - Крах-крах-крах! I ластавачка, пралятаючы над балотам, падала свой голас, каб хоць адгукнуцца на ўсю гэтую завiруху. - Рэвалюцыя! Рэвалюцыя! - крычала яна. Словам, шум тут быў вялiкi. I сапраўды, справа была незвычайная: столькi вякоў стаяў дуб, што нiхто i не думаў, каб ён мог так раптоўна звалiцца на дол, ды яшчэ з такiм грукам. Здавалася, што ён такi ж стары i такi ж вечны, як i сам свет. Дык i не дзiва, што думкi балотнага грамадства былi так устрывожаны i пайшлi ў зусiм iншым кiрунку, хiлячыся больш на хаўтурны лад. Але спынiцца належным парадкам над гэтаю праяваю, каб разабрацца ў яе прычынах i заадно ўжо ацанiць i значэнне ролi нябожчыка дуба, балотнае грамадства так i не здолела: другая праява, як вынiк першае, яшчэ мацней уразiла ўсiх. I вось што здарылася тут: агонь ад дуба перакiнуўся перш на балота, а потым i ў самае балота. - Пажар! Пажар! - загаласiлi галкi. - Маеце рацыю! Маеце рацыю! - пацвердзiла сiваваронка. Напалоханы грукам, шумам i ўсiм гэтым гармiдарам зайчык пабег да дубовага пня, прысеў на заднiя лапкi, а пярэднiя скрыжаваў, як самы шчыры каталiк у касцёле, i стаў варушыць носам i губамi, як бы гаворачы пацеры па нябожчыку. - Чорт ведае, што пачало тварыцца! - у страху сказаў ён сам сабе, перакiнуўся на заднiх лапах i пакiльгiкаў балотам, каб быць далей ад усякага лiха. Кiльгiкаючы, разважаў аб мудрых паводзiнах у жыццi, якiмi i належыць кiравацца: мая хата з краю, я нiчога не знаю. Тым жа часам каля зваленага дуба, навокала таго месца, дзе пачало дымiцца балота, збiўся вялiзарны тлум усялякага птаства, звяркоў, машкарэчы i народу iншае пастацыi. Страху i здзiўленню канца не было тут, калi пасля гарачай дыскусii было даведзена, што агонь сапраўды перакiнуўся ў нутро балота. - А-а-а! вось праява дык праява! Ну, што вы скажаце? Чаму гарыць зямля? здзiвiўся шпак. - Не зносiць галава! - згаджаўся дрозд. - Дзiвота! дзiвота! - пiлiкаў камар, уцякаючы ад дыму. - Пайшла пiсаць! - пiскнула мыш. - Ратуйцеся! - не сваiм голасам крыкнуў крот, выскачыўшы з балота, i тут жа памёр, як вiдаць, ад разрыву сэрца. - Бедненькi! - нахiлiлася над iм варона. - Вось смерць налучыла цябе! осказках.ру - oskazkax.ru Яна скрывiла нос набок, як бы збiраючыся заплакаць, i пацiханьку з'ела першую ахвяру гэтай нечуванай праявы. - Канцы прыйшлi! - закiгiкала кнiгаўка, невядома да каго адносячы гэтыя словы. - Я сказаў - сканчэнне свету! - зноў свiснуў бакас, высунуўшы з куста галаву. Пачалiся розныя гутаркi, паплылi ўсялякiя чуткi, выклiкаючы разброд i блытанiну мыслей i сеючы яшчэ большую трывогу i непакой. "Чаму гарыць балота?" - вось тое пытанне, што вярцелася ў усiх на языку i нарэшце было пастаўлена сойкаю. - Чаму, чаму, - затрашчала сарока, паўтараючы яго на тысячы ладоў i не чуючы адказу. - Расступiцеся! Расступiцеся! - грымнулi галкi. - Дайце дарогу прафесару! Месца прафесару! Стары крумкач з панскiм носам важна выступаў сярод галак i варон, працiскаючыся на самы зэс. - Сцiхнiце! - крыкнула сарока. - Прафесар будзе гаварыць! Прафесар хоча чым-колечы дапамагчы нам! Прафесар вытлумачыць прычыны, прычыны, прычыны! Вароны i галкi прывiталi "прафесара" гучным "ура". "Прафесар" вельмi паважна абышоў дубовы пень i тое месца, дзе тлеўся агонь у зямлi, уважна, як i належыць прафесару, аглядаючы кожную драбнiцу. - Гум! гум! - вугнiў ён часам у свой панскi нос. Усе, хто быў тут, з замiраннем сэрца сачылi за "прафесарам" i чакалi з незвычайнаю напружанасцю яго мудрага слова. - Ага!.. Так, так! - казаў сам сабе "прафесар" i яшчэ болей распаляў зацiкаўленасць грамады. Нарэшце, скончыўшы з аглядам, "прафесар" узляцеў на галiну нябожчыка дуба, заняў найвыгаднейшую пазiцыю на сваёй кафедры i зрабiў самую мудрую мiну. - Вось што значыць вучоны! - у захапленнi зашаптала сарока. - У кожным руху вiдаць прафесарская вучонасць. А "прафесар" для яшчэ большай важнасцi працёр лапаю вочы. - Шаноўныя грамадзянкi i шаноўныя грамадзяне! - пачаў "прафесар". - Я разумею ваш непакой i вашу трывогу. Тое, што мы бачым цяпер у зародку, можа пагражаць нам у сваiм далейшым развiццi. Ад гэтых слоў у сарокi набеглi на вочы слёзы. - I зусiм натуральна жаданне ваша даведацца аб прычынах катастрофы. Навука, ад iмя якой я выступаю, можа зусiм правiльна, зусiм дакладна высветлiць i растлумачыць вам усё. Да кожнай з'явы на свеце трэба падыходзiць са словамi: чаму? i з чаго? Бо гэта ёсць пачатак мудрасцi i фiласофii. А гэтая фiласофiя нам кажа: на ўсё ёсць прычына. Паяснiм гэта некаторымi канкрэтнымi прыкладамi. Калi я маю з вамi гутарку, то, значыцца, на гэта ёсць прычына. Калi вы сабралiся тут, то i тут таксама ёсць прычына. Як бачыце, на свеце ёсць на ўсё прычына, i кожная прычына мае сваю прычыну i ў аснове кожнай прычыны ляжыць таксама прычына. - Матухны мае, як проста i ясна гаворыць прафесар! Цяпер для мяне становiцца зразумела ўсё, - азвалася галка. - Цяпер, узброiўшыся навукаю, паглядзiм на тую з'яву, што так моцна занепакоiла нас, - тлумачыў далей "прафесар". - Дык вось. На гэтым месцы загарэўся агонь, што мае сваю пэўную прычыну. Гэта дубава смерць абрала сабе такую форму, каб скончыць яго жыццё на зямлi. Дуб ляжыць на балоце, мы бачым труп яго i дым каля таго месца, дзе дуб стаяў. Дым - гэта дубава душа. Выйдзе душа, i агонь патухне. - Ура! ура! прафесар! - крыкнулi вароны, галкi i сарокi. А "прафесар", яшчэ раз зiрнуўшы на грудок, што дымiўся, i на лагчынку нiжэй грудка, - ён быў пэўны, што агонь не пяройдзе праз лагчынку, - сказаў з поўнаю перакананасцю: - Агонь патухне, дойдзе да лагчыны i... Крумкач раптам сарваўся i не скончыў таго, што меўся сказаць: падзьмуў вецер …
Добавить сказку в Facebook, Вконтакте, Одноклассники, Мой Мир, Твиттер или в Закладки
На сайте oSkazkax.Ru собрана большая коллекция сказок. Она интересна будет как детям так и их родителям. Здесь вы сможете найти подходящую тему, по авторам сказок или по народам, на языке которых написаны эти произведения. Также в скором будущем сказки можно будет смотреть и слушать прямо на нашем портале. Окунитесь в детство, вместе с героями, персонажами народных былин и сказаний. Часто когда детишки ложатся спать просят рассказать на ночь увлекательную историю, желательно новую. Здесь вы найдете их множество и каждый вечер сможете удивлять своего малыша. Чтение на ночь позволит ему лучше засыпать, повышать словарный запас, быть эрудированнее и добрее.