Самая важная прычына ўсiх яго нягод крылася ў тым, што гэта Калiва расло на чужым грунце. Хто яго ведае, як занеслася яно на зялёны луг. Але ласне яно вiнавата? Або хто вiнават? I навошта шукаць вiнаватага? Проста выкiнулася зернетка аржаное з мяшка, як везлi ў млын жыта, - цi ж не магло хiба так стацца? А можа, якi падарожны, iдучы полем, сашмаргнуў, не думаючы, каласок i iшоў потым праз гэты луг i кiнуў зернетка. Толькi ж узрасло яно мiж чужынцаў: поруч з iм рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння цiснулася ўсялякая трава-драбяза: шчытнiк, iмяло, белая дзяцелiна, муражок i розныя краскi. Але гэтыя суседзi не хацелi знацца з сiрацiнай i лiчылi вялiкаю ганьбай для сябе i свайго гонару кампанёўства з закiданым Калiвам Жыта. Ну, што ж! хiба змусiш каго, каб любiў цябе, раз ты нiкому не люб? Няхай! Надышла вясна. Вясна гэта такая пара, у якую адны толькi няўдатнiкi, адны бяздольнiкi, па справядлiвасцi нешчаслiвыя, не знаюць радасцi. Вясна - гэта пара, калi ўсе спяшаюцца скарыстаць гэты час для шырокай вясёласцi i глыбокага жыцця сэрца. Бывала, чуць-чуць пачне паказвацца з-за лесу сонца, а на лузе ўжо пачыналiся спевы, шчаслiвыя, улюбёныя шэпты чаротаў з высокай жорсткаю асакою. Падыдзе сонейка яшчэ вышэй, пачынаюць злятацца матылёчкi, ды такiя прыгожыя, так хораша ўбраныя, што найпершы зух-фарсун пазайздросцiў бы iм. Усякiя травы, кветкi, кожны кусцiк, кожная саломiнка, падымалi голавы, цягнулiся к сонцу, вiталi яго i ў чэсць яго курылi найлепшымi ладанамi - чысцейшымi туманамi ранiцы i прыямнейшымi пахамi свежых красак лугу. I сонейка вiталася з iмi i рассыпалася золатам, дыяментамi ў кожнай капельцы расы, адлiвала ўсiмi колерамi вясёлкi. Закiданае Калiўца Жыта таксама жадала сонца i цягнулася да яго кожнаю сваёй жылкай, усiм нутром сваiм. Мяцёлка штурханула яго. - Куды сунешся, мужыцкая ўцеха? - сказала задзiра-мяцёлка. - Шу-шу-шу, - зашапялявiў званец (гэта смех яго такi), - змый наўперад пясок са свайго рыла, тады пазiрай на сонейка. - Яно тут фанабэрыi панабралася, усiх адцiснуць хоча i заняць чужое месца, - шаптала знiзу трава-драбяза. Слова не сказала Жытцо на такую знявагу. I што ты адзiн зробiш процi ўсiх? А хiба жыта не ўмее цярпець? Якая ж другая раслiна зазнае такога гора, як жыта? I яно цярпела, толькi сэрца ледзьве-ледзьве магло стрываць, каб не разарвацца ад жалю - так многа сабралася яго. Хоць бы было з кiм пагаманiць, слова прамовiць, разважыць сваю тугу, думкi паганыя разагнаць, - усё ж было б лягчэй. I толькi той пойме, як цяжка было гэтаму Калiву ў лузе, хто сам многа перажыў, многа меў у сэрцы горкiх думак, якiмi не з кiм было падзялiцца. Але мiнулiся веснавыя днi. У пагодзе зрабiлася вялiкая змена; пачалася суш. Заныў луг, пажаўцелi груды, цяжкiя пачалiся часы. Рыжыя мурашкi хадзiлi, як непрытомныя, не ведаючы, за што ўзяцца; пчолкi, чмелiкi званiлi яшчэ жудасней, яшчэ нудней, пралятаючы над лугам i не знаходзячы сабе пажытку, толькi аваднi i сляпцы красавалiся i паганым звонам рэзалi сэрца. Конiкi пазмаўкалi i толькi вечарамi распачыналi сваю жальбу. Травы сохлi i жоўклi, прыгожыя краскi тужлiва хiлiлi свае зграбныя галоўкi, дарэмна шукаючы цяньку, i сохлi без часу. Глухi шум, нараканне пайшлi па лузе, трывожна гаварыў луг пад гарачым ветрам. Пачалi травы i краскi судзiць-разважаць, вышукваць прычыны такога няшчасця. Адзiн казаў тое, другi другое, - i ўсе шумелi, нiхто не слухаў нiкога, i толку нiякага не дабiлiся. - Спытайма хiба ў ручайка: ён самы мудры на лузе, - урэшце параiў чарот. I праўда, ручаёк тут быў самы старэйшы i болей ад усiх ведаў жыццё. Стаяў тут таксама i стары дуб, але сам ён прызнаваўся, што i дзед яго не памятае такога часу, калi б у лузе не было ручайка. Прыйшлi да ручайка травы-пасланцы, бухнулi ў ногi яму - няшчасце навучыць гнуць голавы. "Так i так, - кажуць, навучы, што рабiць, дай ты нам раду". Слухаў мудры ручаёк гэту просьбу травы. осказках.ру - oskazkax.ru - Заўтра скажу, а цяпер дайце мне падумаць, распытаць таго-сяго. - От што, мiлыя, - сказаў назаўтра ручаёк, - сонейка ўгневалася на вас. Найдзеце мiж вамi самага няшчаснага, i няхай ён раскажа сонейку сваё цяжкае жыццё-нядолю; тады яно зжалiцца над вамi i прыкажа ветру нагнаць хмары. - Хто ж тут самы нешчаслiвы? Кожнаму здавалася, што ён i ёсць самы няшчасны. Прылятаюць матылькi i кажуць: - Аржаное Калiва - самае няшчаснае. I вецер пацвердзiў, што гэта праўда. Пасылае луг паслоў да Аржанога Калiва, кланяюцца жыту паслы, просяць заступiцца за ўсiх. А жыта звесiлася коласам i маўчала: цяжкая доля, знявага аднялi ад яго дар слова. I сонца яшчэ гарачэй стала прыпякаць лугавыя травы.
Добавить сказку в Facebook, Вконтакте, Одноклассники, Мой Мир, Твиттер или в Закладки
На сайте oSkazkax.Ru собрана большая коллекция сказок. Она интересна будет как детям так и их родителям. Здесь вы сможете найти подходящую тему, по авторам сказок или по народам, на языке которых написаны эти произведения. Также в скором будущем сказки можно будет смотреть и слушать прямо на нашем портале. Окунитесь в детство, вместе с героями, персонажами народных былин и сказаний. Часто когда детишки ложатся спать просят рассказать на ночь увлекательную историю, желательно новую. Здесь вы найдете их множество и каждый вечер сможете удивлять своего малыша. Чтение на ночь позволит ему лучше засыпать, повышать словарный запас, быть эрудированнее и добрее.